Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Язмін

На тваім інтэрнацкім прыпынку
У садах адурманьваў язмін.
“Ты зламай, заламай мне галінку
На ўспамін, на ўспамін, на ўспамін”.

Белым холадам ноч выкіпала,
I да ранку галінка ў акне
Мне ківала, ківала, ківала…
Сны юначыя, сніцеся мне!

Тое свята ў раі інтэрната –
Так даўно, як яго не было!
I на страту паклалася страта!
Гурбы цвету ў садах намяло!

Гурбы люду мяне абступілі,
Неба засцячы ў той старане,
Дзе, заснуўшы на міг, мы прыснілі
Сад юнацтва – язмін у акне.


Верш Язмін - Уладзімір Някляеў