Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стаў

Басанож прайду па пожні
Да мяжы, дзе цёмны стаў…
Так настане дзень апошні,
Як і кожны наставаў.

I ў замежнай той старонцы,
Дзе я страчу ўсё і ўсіх,
Не заплачу я па жонцы,
Па каханках па сваіх.

А па кім жа я заплачу
На мяжы, дзе цёмны стаў?
А па Той, якой не бачыў,
Той, што ў свеце не застаў.

Па адной
нецалаванай,
Той, якой не цалаваць,
Па адзінай,
неспатканай,
Той, што Бог не даў спаткаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Стаў - Уладзімір Някляеў