Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ноччу я чую – крокам таропкім

Ноччу я чую – крокам таропкім
Блукаюць у темпы далекія продкі..
Сьцежак шукаюць, голасна клічуть…
Што ім патрэбна у маей рэчаіснасьці? –
Мсцібава, Скрыбава, Сцікс альбо Неман? –
Колькі стагодзяу і колькі пляменау:
Дзітва, жамойты, яцьвягі, ліцьвіны…
Продкам маім ці ня быу Гідэмінас? –
Гвалціу Міндоуг і крыжак асяродзе…
Карэнні мае у чыім радаводзе?

Ноччу балюча сьціскае мне горла, –
Што непакоіць краіну памерлых?
ім, караімам, габрэям, яцьвягам, –
Што ім патрэбна? – Рэштка увагі?
Памяці рэштка пра тыя плямены?
Ці ладзяць за мною човен Харона?


Верш Ноччу я чую – крокам таропкім - Уладзімір Луцкер