Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш I тады закахалася хмара

I тады закахалася хмара…
Ў паплавы, ад расы прамяністыя,
I ва ўсю Беларусь маю чыстую,
У мары бору, ў палёў абшары.

I заплакала ад кахання,
I слязою чыстай абмыла
Усе абшары зямлі маёй мілай, –
Ўсе калыскі яе і магілы,
Усе змярканні яе і світанні.

I пад птушак зялёны гоман
Нарадзіліся для абшараў, –
Плод кахання бору і хмары, –
Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман.


Верш I тады закахалася хмара - Уладзімір Караткевіч