Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сержуку Вітушке

Так. Адышоў.
І можа саступіў
непамяркоўнасці імгненні…
Не ўзрушыў,
і не зусім забіў
званы, што сціхлі без надхненняў.
Не закружыў,
не нардзіў нарыў,
які б хоць сёння ў сэрцы краваточыў…
Я проста так цябе згубіў.
Я проста так цябе згубіў.
І ў мяне не хопіць сіл быць побач.


Верш Сержуку Вітушке - Уладзімір Кабердзін