Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАХ

Па тэлевізары аднойчы
ішоў звычайны рэпартаж
аб долі горкай, у няволі.
Каго? Не помню зараз я.

Было шкада. Туга аб лепшым
як і героя праняла.
І каб хацелася паменьшыць,
дык не, – жадалася журба.

Быў не адзін. Яшчэ глядзелі.
Нікому іншае не шло.
Пераключыць, сысьці з “халеры”
кудысьці ў лепшы закуток…

Сядзелі усе,
як у палоне,
Хоць і ніхто нас не трымаў.
Нам лепш было даслухаць долю.
Убачыць разам,
чуць арган.


Верш БАХ - Уладзімір Кабердзін