Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дрэвы скідваць лістоту

Дрэвы скідываюць лістоту
Быццам старое аддзенне
Дрэвам трэба адпачыць
І ўсё гэта без сумнення

Снежань іх прыкрые коўдрай
Цёплай, мяккай і бялюткай
Завіруха калыхаць
Будзе іх зімою хуткай

Упрыгожываць галінкі
Будзе ў студзені марозам
І срэбрыстаю вуаллю
Прыкрываць плечы бярозам

Люты будзе іх палохаць
Ноччу ветра завываннем
І ламаць галлё старое
Прызнаючыся ў каханні

Сакавік пяшчотна сонцам
Адагрэе і напоіць
Карані падымуць вільгаць
Аж да самае да скроні

Кожным дрэвам асабіста
Красавік – мастак займецца
І з яго зялёнай фарбы
Цёплы месяц май пачнецца

Потым будзе чэрвень, ліпень
Жнівень, лета залатое
Дрэвы вырастуць, ўзмацнеюць
Бо жыццё у іх такое

Восень дрэвы упрыгожыць
Ўсім на зайдрасць размалюе
Будзе верасень, кастрычнік
Потым лістапад ўсе здзьмуе

Дрэвы скідываюць лістоту
Быццам старое аддзенне
Дрэвам трэба адпачыць
І ўсё гэта без сумнення…

Лістапад 2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дрэвы скідваць лістоту - Ўладзімір Горбік