Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не паддамся

Не паддамся

Я назауседы маладым
Тут застануся у думках
Не скораць сталыя гады
Быцця майго падмуркау

Не дам тут голасу сталець
Нязграбнасці у паходцы
Буду смяяцца і шалець
Бы дзяучукі ды хлопцы

І не патухне у вачах
Агонь вясны хлапечы
Бы не сказалі” ен зачах”
Знайду патрэбу у нечым

У нешта выльецца маіх
Гадоу цяжкіх падзяка
Хачу пачуць не раз услых
За учынкі усе – адзнакі

А калі грукне у сянях
З касой уверх кабета
Пачуе” знік недзе на днях”
Шукае хай усе лета

Ды варыянтау ей не дам
Ні восенню ні у зімку
Скажу” спыніцеся!” гадам
У жыцці мая падтрымка

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не паддамся - Уладзімір Гайдук