Верш Ружа Касцюшкі
Косава. Зноу да цябе я прыехаў
Зноў Мерачоўшчыны глог удыхнуў…
Чую – далёкае коціцца рэха
Гэта Касцюшка ідзе на вайну
Бачу – ідуць і ідуць касінеры
Нашай зямелькі каханай сыны
Гэта свабоды і волі жаўнеры
Як за радзіму змагалісь яны!
У бой іх вядзе легендарны Касцюшка
Як Балівар беларускай зямлі
Волі з Амерыкі, волі французкай
Так ён хацеў, каб свае узялі…
Ў сэрцы – памкненні такія высокія
Нібы на крылах здалёк прыляцеў
Ты для усіх найяснейшым быў сокалам
Ды наляцеў на крукоў ў цемнаце
Рэшткі атрадаў у бітвах разбітыя
З болем такім адыходзяць за лес
Рэч паспалітая, рэч паспалітая
Так загучаў у душы паланэз
Край мой, бывай! О, туга невычэрпная
Вырас палын ў нашай шчырай сяўбе
У Пецярбурзе зорка вячэрняя
Мне нагадала ізноў пра цябе…
Літво мая! Я ад роду ліцьвінскага
Дзе б не бываў – заставаўся тваім
Мне нагадай паланэзам Агінскага
Роднага коміна слодычны дым
Волі шукау, пра яе толькі марыў ён
Нібы крыніца стаць хоча ракой
Але не волю – ў далёкай Швейцaрыі
Ён назаўсёды знайшоў свой спакой
Кропляй дажджу, песняй птушынаю
Вернешся зноў ты дамоў з чужыны
Дзікаю ружаю, белаю шыпшынаю
Ўзгадкаю станеш далёкай вайны
………
Ціхі фальварак. Не бачу я помніка
Што ж зямляка не дало ўшанаваць?
Вось і прыйшоў я самотным паломнікам
Словы падзякі яму перадаць
Я ўсё гляджу – здагадацца не здужаю
Што ж так туга раптам сэрца ўзяла
Белай шыпшынаю – дзікаю ружаю
Тут пра яго памяць зноў расцвіла
Ружа Kасцюшкі – стагоддзі бурхлівыя
Нам эстафету данеслі тваю
Нібы ля помніка с сэрцам шчаслівым
Ты мне дазволь – крыху я пастаю
Ружа Касцюшкі – шыпшына ты белая
Кроплі крыві так паметны на ёй
Мова твая надта мне зразумелая
Ўсе аб’яднаны мы гэтай крывёй
Бела-чырвоныя, чырвона-белыя
Ў неба ўздымаюцца нашы сцягі
Разам з Kасцюшкам вырушым смела
Хай уздрыгнуцца ізноў варагі
Мы ўшанавалі сябра ці ворага?
Ружа дакорам вочы пячэ
Помнікі ставілі графу Сувораву
Помнік Касцюшку паставім яшчэ!