Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прамiльгнулi лясы маўклiвыя

Прамiльгнулi лясы маўклiвыя
Мiма вокан
Цягнiка “Брэст-Масква” iмклiвага
Вось i восень…

Журавоў галасы адлётныя
З неба чую
Уздыхнуць iм услед з палёгкаю
Не хачу я

Сустракаў журавоў я з выраю
Так нядаўна
А вось зараз iх песню шчырую
Чуць шкада мне

Але ўсе ж я жыву з надзеяю
Захаванай
Што iзноў на радзiму вернецца
Клiн каханы

I пачуўшы яго, на вулiцу
Скочу босы
Бо вясна ўсё да сэрца тулiцца
А не восень


Верш Прамiльгнулi лясы маўклiвыя - Уладзімер Гардзейка