Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лiлеi вёсачак маiх

Лiлеi вёсачак маiх
Як мне сказаць, якi ваш колер?
У лiпнi бачу ўсюды iх
I ix люблю за iншых болей

Ix колер – гэта апельсiн
Альбо найлепшая iз моркваў
Альбо той грыб, што з пад асiн
Мне галаву сваю выторкваў…

Яны гараць сярод раслiн
Сваiм вагнём пякуць у вочы
Хiба што мак – так, ён адзiн
Каб iх сустрэў – у бок не скочыў б

Лiлеi вёсачак маiх
З дзяцiнства вас я памятаю
У лiпнi бачу ўсюды iх
I як сустрэну – прывячаю

Няхай гарыць гэты вагонь
Няхай узрушвае мне душу
Яго зацiсну мiж далонь
I вам свяцiць яго прымушу

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Лiлеi вёсачак маiх - Уладзімер Гардзейка