Верш Калi пад’яжджаў я да Мiхнавiч
Калi пад’яжджаў я да Мiхнавiч
Не ведаю нават, чаму
Так сэрца маленькае бiлася
Хоць чуць мне было аднаму
I дрэвы вялiзныя, моцныя
Абапал стаялi шашы
Пачуццi ўсялякiя, розныя
Ў маёй варушылiсь душы
Тых дрэваў няма ўжо. Апошняе
Зрубiлi ў запрошлым гаду
I так на душы, нiбы пожняю
Я босы кудысьцi iду…
* * *
Хоць зараз мы лiчым мiльёны
Цукерак мне тых не забыць
Якiх я купляў ў павiльёне
Што зваўся Дунай галубы
Iх нейкi асоблiвы колер
Iх нейкi асоблiвы пах
Iх болей нiколi, нiколi
У сваiх не трымаў я руках
Няма ўжо “Дуная”. Я вырас
I хоць i прайшло столькi год
А часам ўзгадаю я прысмак
Цукерак дзяцiнства свайго
* * *
Хлапчук гарадскi, шмат ня ведаў я
Што можна, што нельга рабiць
I вось я аднойчы нядзелькаю
Цвiк ў дошку намер меў забiць
Бабуля вось гэта пабачыла:
Унучак! Гасподзь баранi
Ўсе справы нам Богам прызначана
Рабiць у астатнiя днi
I вось я святочна апрануты
Нядзелькай iду па зямлi
Бабуляй мне дадзеным напрамкам
Ў якiм мае продкi жылi
* * *
Аднойчы я сумачку поўную
Бутэлек на ровары вёз
I жарнуў яе каля мосцiка
Аб слуп, што ў зямлю моцна ўрос
Пабiлiсь дзiцячыя радашчы
Бутэлькi з салодкiм сiтром
А з водкаю цэлы засталiся
Хоць пi яе поўным вядром
Адное, што страта нявелькая
Уцехай было мне ў той дзень
I што над маёю зямелькаю
Ад дрэваў стаяў цiхi цень…
* * *
Го, Маня! Цi ты ўжо управiлась?
Хадзi, адпачнём тут крыху
Мне хустка твая панаравiлась
У гэтым не бачу граху
Куплю я сабе яшчэ лепшую
Ў царкву у ёй буду хадзiць
Хай сэрца удосталь нацешыцца
Мацней каб змагло палюбiць
А стрэлка гадзiннiка сунецца
Насупраць маёй галавы
I крык на ўсю вулiцу чуецца
Аб тым, што iдуць каравы
* * *
Бабулi са мною вiталiся
Калi я хадзiў да сяброў
А чый ты, скажы нам, пыталiся
Напэўна, унучак Пятроў?
Вiдаць, што i ты Ерамеявы
Што добрае людзям рабiў
I толькi цяпер разумею я
Якi гэта гонар мне быў
I прадзед, i дзед ўжо на моглiцах
Даўно спачываюць ўдваiх
А мне адвячоркам ўсё мроiцца
Што стаў я узгадкаю iх
* * *
Каб сёння сказаць – не паверу
Хоць сэнсу няма мне хлусiць
Я з дзедам на роўных Памеры
Як крыху пабольшаў, касiў
З iм разам стажкi забiралi
I везлi канём у гумно
I елi мы з iм там, i спалi
Траву засцялiўшы радном
I было мне найбольшай адзнакай
Словы дзеда пачуць тады
Малайчына, унучак. Па-нашаму
Сена косiш карове ты
* * *
Калi пад’яжджаю да Мiхнавiч
I газ пачынаю скiдаць
Навокал такое ўсё мiлае
Што хочацца песнi спяваць
I сэрца пяе па-ранейшаму
I знаю цяпер я, чаму
Бо края не маю раднейшага
I роўнага ў нечым свайму
Са мной назаўсёды застанецца
Святое маё пачуццё
I мiхнаўскай светлаю ранiцай
Мацней я адчую жыццё