Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты цуд, канешне, інакш не скажаш

Ты цуд, канешне, інакш не скажаш,
Але я зноў раблю крок назад.
І ў маім сэрцы балюча так жа,
Я адпраўляюся ў лістапад.

Застыла моўчкі, гляджу, што будзе:
Халодны дожджык ці мокры снег?
Асенні вецер мяне застудзіць,
А, можа, раптам падыме ўверх?

На сцежках лісце параскідана,
Усё роўна мне, па якой ісці.
Я, праўда, вельмі цябе чакала,
Але больш моцы мне не знайсці…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты цуд, канешне, інакш не скажаш - Таццяна Тутэйшая