Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яблыня

Калісці яблыня квітнела,
Ківала кронай маладой.
У маі вэлюмам бялела,
Гудзеў ад захалення пчолаў рой.
Але аднойчы падхапіў убранне
Мурожны шоўкавы дыван,
І налілася ў чаканні,
Акругляючы цяжарны стан…..

Вось восень пырснула рудым,
Ужо і яблыкі ад яблыні далёка.
Ад лісцяў паленых слупамі дым,
Зрабілася ёй горка, адзінока.
Была калісці маладой дзяўчынай,
Захвалявалася:якая недарэчнасць.
Усё прайшло адной хвілінай,
А ўперадзе марозаў вечнасць.


Верш Яблыня - Таццяна Станюш