Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Самазнішчэнне

Гучыць ці ганарова слова чалавек,
Учыняючы самазнішчэнні з веку ў век?
Воўк ніколі воўка не задзера,
А кат з жывога шкуру здзера.
Па інтелекту стаім на п’едэстале,
Ці не адтуль вар’ят са зброі па галовах пале?
Крыжы Хрыста не грэюць грудзі,
Шосты запавет зтапталі ў хлудзе,
Ад першага так лёгка адцураліся
Магнату-дзьяблу шчыра пакланяліся.
Узлятае дом шматпавярховы,
Дачушцы калыханкі, не закончаныя словы…
І толькі Барбі тут жывою застанецца,
Кроў ручаямі па цаглінах льецца.
Гучыць так ганарова слова чалавек,
Але забойца ён із веку ў век.
Лічылі, што вайна была даўно,
Сучасны біч – наркотыкі, парно.
Але так блізка і сягоння б’юць,
Бязглуздзіцу пра ворагаў нясуць.
Адзіны Украіны спажывалі хлеб,
Хадзілі па зямлі Украіны адзінай.
Ляцелі ўвысь крытэрыі патрэб
Чыноўнікаў з іх доляй львінай.
Узялі зброю не за свой народ,
За іх пахабныя, пражорлівыя чрэвы.
Хто змые кроў, асушыць ручаіны вод
Ад слёзаў? Ці ўзрастуць параненыя дрэвы?
Гучыць не ганарова слова чалавек,
Калі ён кат і верхаводзец здзек.
Можа лепей быць усёж звяр’ём,
Свой род людзей тады мы зберажом.
Воўк ніколі воўка не задзера,
Пантэру не парве пантэра.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Самазнішчэнне - Таццяна Станюш