Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Навагоднія казкі

Трава рудая да зямлі прылегла,
Паветра з кроплямі мяшаецца.
Грукоча Новы Год без снега,
Звергнуць стары лад сьпяшаецца.
Раптам кропля на вачах
Робіцца сняжынкай, і кадзіла дым
Акутвае нябёсны дах,
Панеслася старое за старым…
Вэлюмам пакрыліся бярозы,
Крыштальныя на стрэхах цацкі
Прашлагоднія стварылі слёзы.
І Новы Год ідзе нам бавіць казкі.


Верш Навагоднія казкі - Таццяна Станюш