Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На іншы віток падымаюся з поглядам іншым

На іншы віток падымаюся з поглядам іншым,
Пашырыўшы рамкі ўспрымання свайго хоць крыху.
Раз’юшаны вецер пустыя арэлі калыша,
І нізкія хмары па небе зсівелым бягуць.

Часовая непагадзь выплесне шквалы эмоцый,
Адкрыецца неба гатовае стрэціць пагляды…
Яшчэ выпраменьвае золь на зямлі маёй стронцый.
Апошнія ўздыхі перыяду напаўраспаду.


Верш На іншы віток падымаюся з поглядам іншым - Таццяна Пратасевіч