Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пераклад санета 46 У. Шэкспіра

Ў мяне зноў часткі цела ў барацьбе –
Твой вобраз мілы дзеляць між сабой:
Жадаюць вочы мець яго сабе,
А сэрца пратэстуе: “Не! Ён – мой!”

І ўладна абвяшчае: ты – у ім,
Таму цябе не можа ўгледзець зрок.
Вачам жа праўда бачыцца ў другім:
Ты – толькі іх – паблізу і здалёк.

Каб спрэчкі не вяліся болей тут,
Узяўся розум справу рассудзіць.
Крыху паразважаў – і вось прысуд –
Як шчасце справядліва падзяліць:

Вачам – тваю красу даверыць зноў,
А сэрцу – даць сардэчную любоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пераклад санета 46 У. Шэкспіра - Таццяна Дзям'янава