Верш Недасканалая істота
Недасканалая істота
жытло здымае ува мне.
і так кіруе мной употай,
што ўсё жыццё па-свойму гне.
Хоць не даюся я, пракуда
у кожнай справе, кожны міг
суе даўжэнны нос усюды
і распускае свой язык.
Хаця ўсяго-ткі кватаранка,
а гаспадарыць – хоць крычы:
як пачынае звягу зранку,
так і пілуе да начы.
Дае бясплатныя парады –
што можна мне, а што – ні-ні
і пільна кідае пагляды
на свет мой знешні з глыбіні.
Бывае так, што ледзь не плачу
з-за нейкай болькі, а яна
з мяне страсае справаздачу,
і што не так – мая віна.
А ноччу ў бок мяне штурхае –
ці быль абдумваю сваю,
ці, бессаромная такая,
ужо даўно салодка сплю.
Вось так і мучымся мы з ёю:
хаця агульны маем дах,
я з недарэкаю сваёю
амаль штодзённа “на нажах”.
Магчыма, Бог таго жадае,
каб кожны з нас анёлам стаў.
ды як магчыма рэч такая,
калі ўнутры – не ідэал?!
12.01.2013
Ещё вершы:
- ПАНАЦЭЯ Я сплю з табой, і адтаго не сплю, Што ад прысутнасці шчаслівай вар’яцею. Ізноў пасцель тым болей я люблю, Што […]...
- Каб у любові ў родным краі жыць Хаця і шмат дзікунства на зямлі, але такое – поўны заняпад: каб маці-птушка крыламі сваймі не бараніла ўласных птушанят. Каб […]...
- Істота Істота Што бачыш ты, істота, аслепленая жоўта-чырвоным бляскам золата? Фарбы зямлі?.. Не!.. Твой колер адзіны – жоўта-чырвоны! Узыходы і заходы […]...
- Ты прыгожая такая Ты прыгожая такая – Што вачэй не адарваць. Я даўно цябе шукаю, Я даўно цябе шукаю, Хачу любаю назваць. Твае […]...
- Ліхтарны свет Ліхтарны свет і горад нейкі дзіўны: Усё нібыта кажа аб табе. Чакаю я і дождж працяглым ліўнем. І ты ідзеш… […]...
- Ты не едзеш, не тэлефануеш Ты не едзеш, не тэлефануеш, Горад свой ад навальніц вартуеш. Я не сплю – маланкі вар’яцеюць, Нібы стрэлы ў хату […]...
- Незямная істота Ён Незямная істота Ён. Ён жыве пад дзвярыма раю. Я жыву на зямлі здавён, Ды і гэты куток губляю. На шляху […]...
- Oui Oui ( да, франц) Апавяданне пра сябе магчыма будзе не цікавым. Жыццё прайшло не як у сне. Не кожны дзень […]...
- Чалавек ёсць сацыяльная істота Чалавек ёсць сацыяльная істота, Якая існуе ў грамадзкіх рамках. І пастаянна ў жыцці сваім няпростым Выконвае ён шэраг абавязкаў. Ён […]...
- Даўно чакаю я цябе Даўно чакаю я цябе, Мой родны і адзіны ў свеце, Калі тужліва вельмі мне Спыняю позірк на партрэце. Удумлівы, дасціпны […]...
- О, душа ты мая, шаляніца О, душа ты мая, шаляніца! Не душы так мяне, не гані! Дай хаця б на хвілінку спыніцца, Ачуняць ад пустой […]...
- Юргіня Каля кветніка пастаю I душу агнём кветак сагрэю. Я юргіню пазнаю сваю, Хоць у садзе даўно звечарэла. Сумна жоўтая зорка […]...
- Даўно агні патухлі ў вокнах Даўно агні патухлі ў вокнах. Усёй мітусні наперакор спакойна месяц мёртвым вокам глядзіць на наш спакойны двор. Як будучыня, нейкая […]...
- Я б мог перапісаць былыя вершы Я б мог перапісаць былыя вершы: Усё шчэ больш, мацней, наноў, Ды ведаю, што я даўно ня першы, Хто для […]...
- Пераклад санета 102 У. Шэкспіра Люблю не менш – ды меней дэманструю, Хаця пачуцці сталі ‘шчэ мацней; Але нашто любоў сваю святую Нібы тавар, праносіць […]...
- Ці вершаплёцтва не запой? Ці вершаплёцтва не запой? Ледзь наталіўся хмельнай брагай – І тут жа зноў на вадапой Усё такая ж гоніць смага. […]...
- Дзень пошты Калі ты бачыш паштальёна глядзішь з надзеяй на яго ты не чакаешь два мільёна чакаешь вестку ад яго Калі натупіць […]...
- Да вагітнай Ціха ідзеш ты, у нетрах дзіцёнка хадою калышаш, Цёмнай і цёплай яму служыш калыскай цяпер. ————- Дзіцё, што ў коласе […]...
- Сяброўцы Магчыма твар, магчыма стан дзявочы, **Магчыма погляд стомленых вачэй, А, мабыць, прыгажосць асенняй ночы **Адкрыта вабяць – да цябе хутчэй […]...
- Пачынае з новага радка Пачынае з новага радка Кожны год вясна свае адлігі. Сонцам напаўняецца рака I гайдае воблакі і крыгі. Ты мяне хоць […]...
- Чужая любая ЧУЖАЯ ЛЮБАЯ Вас не магчыма не кахаць, У надзеях верыць спадзявацца. Вас немагчыма не кахаць, Ды як магло такое стацца? […]...
- Успомніце хоць раз таго забытага Успомніце хоць раз таго забытага, Што незабытна помніць толькі Вас. Магчыма, і не ведаеце Вы таго, Што свет далёкай зоркі […]...
- Я ўсё сваё жыццё Я ўсё сваё жыццё да Вас ішоў, Але здарожыўся на паўдарозе. I зараз у маркоце і трывозе Хацеў бы ў […]...
- Прайшло *Прайшло* Мне б хацелась вярнуцца ў дзяцінства, Дзе кожны дзень радасць, І дзе кожны дзень спакой, Дзе не бывае бязвыхадных […]...
- Вольны час пенсіянеркі Я кручуся ў свеце віртуальным І забылася на ўсё. Рэальна То у ” Аднакласніках” блукаю, На парталах штосьці размяшчаю, То […]...
- Жар спакусы і холад адчаю Жар спакусы і холад адчаю Загасілі зноў свечку-душу… Запаветнае слова “кахаю” Я даўно не кажу, не пішу. І сказаць не […]...
- У зорным гамаку У зорным гамаку… **************************** У кішэнях свішча вецер – Хай сваволіць, так і быць. Адзінота дом мой меціць… З ёй […]...
- Апантанасць Намаж мяне на скібку хлеба cалодкім трускавічным джэмам, налі мяне гарачай кавай у любімы кубак раніцою МНОЮ пачні свой дзень […]...
- Сам з сабою Благих намерау маю многа, Ды б тольки здзесниць свае мары.., Зрабиць у жыцци як сам жадаю- А хто ж мяне […]...
- Розныя два слупкі Кожны гадзіннік мае свой час, як чалавек – сваю праўду. Вось мы чаму ў нашым жыцці не бачым ні шчасця, […]...
- Мне нельга памерці Мне нельга памерці. Ніяк. Ну, хаця б да тых пор, Пакуль не прыдбаю абутак сабе і адзенне. У драных шкарпэтках, […]...
- А раптам, магчыма А раптам, магчыма… Між сёння і ўчора, між сёння і заўтра адвечнае нашае шэсце. Растанне – бы прорва… І зараз, […]...
- Вясковая серэнада Тоне вёска ў пахах ландышаў і бэзу, Поўня срэбра разлівае з вышыні, Ды ніякага ў жыцці мне інтарэсу: Без цябе […]...
- Хачу не думаць пра цябе Хачу не думаць пра цябе, Не ўспамінаць цябе ніколі… Ды Бог палёгкі не дае – Сціскае сэрца тым жа болем… […]...
- Нам запаведана спрадвеку Нам запаведана спрадвеку: “Не забі!” І Богам дадзены Любві Закон Адзіны. Але мы звязаны законамі Зямлі І патрабуем кары жорсткай […]...
- Увосень, доўгімі начамі Увосень, доўгімі начамі, калі паўсутак не відно, сусвет цікаўнымі вачамі ў маё заглядвае акно. За мною з цемры пільна сочыць. […]...
- Мужык у мора ў паліто нырае Мужык у мора ў паліто нырае, Чым выклікае ступар у жанчыны: – Што гэта з Вамі? – Мыю, вымываю. – […]...
- Дрыгва Ну колькi яшчэ, колькi будзе Гадзiна гэтая трываць Крычу – ратуйце мяне, людзi Мяне засмоктвае дрыгва Дрыгва iдзе на нас […]...
- НЕ ТУЖУ Не такія ўжо неадпаведнасці Мы з табой, Прашапчу тваё імя я на адлегласці, Любы мой, Не цяпер, то у чацвер […]...
- Верш прысвечаны творчасці Янкі Купалы І кожны твой верш, і кожны радочак, Напоўнены шчасцем і цеплынёй, Жыве ў іх каханне аб родным народзе, І думкі, […]...