Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чырык! Вясна!

Уноч – мароз і абліваха.
Удзень – адліга і слата.
І ледзяшы сцякаюць з дахаў
Вясёлым, дробным тра-та-та.

Будзённы дзень здаецца святам,
Калі за тыдзень да вясны
Капеж выстуквае стаката,
Ад паху весняга п’яны.

Ён па зіме былой не тужыць.
Ён рэпетыруе пад рэп
Старых варон, што ўлезлі ў лужы
І заглушаюць кропель стэп.

А на галлі “правы качае”
Нахабны тэнар-верабей:
“Чырык! Вясну!
Чырык! Страчаю!
Чырык! Жывы!
Усіх жывей!”

23.02.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чырык! Вясна! - Таццяна Дзям'янава