Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш О, сябра мой

О, сябра мой, даруй мне гэты кветкі,
каб шчэ ня раз ад куль абаранілі,
калі з вясновым абуджуся ветрам
да здабыцця Забраныя Краіны.
Тры гваздзікі – пунсовыя галовы,
бы камячкі скрываўленае плоці.
Даруй жа іх – варожы чую подых!
Даруй жа іх – курок ужо на ўзводзе!


Верш О, сябра мой - Таццяна Барысава