Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыцьцё, якое рэй вяло

Жыцьцё, якое рэй вяло,
Гуло, сьмяялася, цьвіло,
Кахала, плакала, кляло,
Атруту, як віно, ліло,
Паблытала дабро і зло,
Згубіла пэўнасьці вясло,
Сябе ператварыла ў тло…
I зараз сьвет – пусты…
Навошта б гэта ўсё было,
Калі б ня ты?


Верш Жыцьцё, якое рэй вяло - Сяргей Законнікаў