Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першая маршчынка

Першая маршчынка
Сьлед свой правяла…
Дзе ж мая дзяўчынка,
Што, як мак, цьвіла?

Той, хто поплеч крочыць,
Зблізу не відзён.
Коціцца клубочак
Мітусьлівых дзён.

За ягонай ніткай
Толькі пасьпявай,
Ды ня падай ніцма:
Калі што – трывай!

Але ўсё ж нікому
Не мінуць пары,
Як паклічуць з дому
Звонкія бары.

Павуцінак срэбра
Нагадае нам –
Давяраць патрэбна
Кожным новым дням.

Адцьвітае верас –
Ява ў ціхім сьне.
А лісьцінцы веры
Доўга зелянець.


Верш Першая маршчынка - Сяргей Законнікаў