Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Уява

Верш па карціне Вінсэнта Ван Гога – “Начная тэраса кафэ” 1888г.
Уява

Чыстае неба… з вачыма анёлаў,
Душыць горад блакітам сваім…
Прабіраецца ў хаты праз вокны па сценках,
Напаўняе спакоем сэрцы… усім…

…хто ўжо спіць…, хто ляціць праз нябёсы, хто хоча
Злавіць птушку-анёла, каб кожнаю ноччу
Пырхаць у вечнасці космасу, з бязмежнаю воляй
Над пачуццямі цела – чалавечай турмою.

Цемра паўзе… напаўняе пакоі…
Хавае позніх прахожых у цёмным завулку,
Ціхі ветрык чапляючы іглістыя хвоі,
Прымушае палохацца кожнага гуку.

Ліхтар свеціць усё менш, бо кафэ зачыняецца,
На зямлі жа ўсё болей ценяў згушчаецца…
Можа гэта анёлаў вялікія крылы?..
Абараняюць наш сон ад невядомай нам сілы.

Мне не трэба апека, вышэйшая сіла –
Гэта вочы твае, як блакітнае дзіва…
Ты трымаеш за руку мяне…
…вакол ціха…
Кафэ амаль зачынілі…
…і ты знікла…

Гэта толькі ўява… але прыемна падумаць,
Што магло бы адбыцца, калі б мастацкія сілы
Мелі столькі магутнасці, ствараючы дзіва,
Ажыўлялі карціны з намаляваным там мірам!

15 лістапада 2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Уява - Сяргей Творца