Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш JazzStep

Эвалюцыя пакінула нас на свавольства ў быцці,
Усе дзверы адчыненыя, але няма куды ісці,
Нашае жыццё цяпер у сеціве, змяшчаецца на некалькі старонак,
Трымаць рытм патрэбна, каб не згінуць раней за сорак.

Састарэлыя біт-боксы, класічны гук, дыяпазон,
Не вытрымліваюць цяжар, на іх цісне хардкор-тон.
Пераплеценыя напрамкі раскрываюць творчы ўсплёск,
Падкідаюць вышэй да неба, наводзяць свецкі лоск.

Моладзевыя трупы паляць у мінулае масты,
Заліваюць крыкам ноты, адрываюць ім хвасты,
Асыпаюцца, як сцены з састарэлага камення,
Чакаюць новы парастак з засеянага зерня.

Тупат ног выбухной хваляй крышыць старэчы застой,
Пыласосіць гукі мінулага, гучыць імкненнем, як той рой,
Што аб’яднаны і супольна адхіляе прынцып “не”,
Чакае новы шанец крыкнуць: Step, step, step, just tell me where?

Прышпіліцеся мацней, гэта грае сучасны Jazz,
Blues, Nu Metal, Hard-core, Step-аргазм.
Званіце ў свае званы, вядзіце натоўп людзей,
Музычная рэваюцыя за палітычную мацней.

15 чэрвеня 2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш JazzStep - Сяргей Творца