Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Над калыскай

Запаліла ночка
Зорныя агні.
Спі, мая дачушка,
Любая, засні.

Над тваёй калыскай
Буду я спяваць,
Пра ката і мышку
Казачку казаць.

Вунь высока зорачка
Золатам блішчыць,
А мая дачушка
Штосьці ўсё не спіць.

З-за хмурынкі месячык
Беленькі ідзе,
За сабою зорачак
Карагод вядзе.


Верш Над калыскай - Сяргей Новік-Пяюн