Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бой

Ой, які прыгожы мой
Цюцік, што завецца Бой,
З чорнай спінкай, сівы ледзь
I калматы, як мядзведзь.

Поўсць ягоная, як шоўк,
Зубы шчэрыць ён, як воўк,
А кудлатка-галава
Сапраўды, нібы у льва.

Ды вы, дзетачкі, смялей!
Вельмі любіць Бой дзяцей.
У любы прыходзьце час,
Не пакрыўдзіць цюцік вас.

Белым хвосцікам махне,
Рукі ветліва лізне:
“Не пабруджу вас, не-не!
Лапкі белыя ў мяне!..

Мушу вам яшчэ сказаць,
Лапку умею падаваць!..”
Вось які разумны мой
Верны, шчыры цюцік Бой!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бой - Сяргей Новік-Пяюн