Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нельга рухацца назад

Люты марыць зьбегчы зноў
Раўчукамi ўздоўж дарог.
Адпусьцiў маю любоў
Лёд няпрошаных трывог.
Прабiваецца трава
Скрозь праталiны ў снегу.
Вось i пройдзена глава…
Я ўпэўнены – змагу
Не зацыклiвацца “на”,
Не адчайвацца i “ад”.
Проста – новая вясна,
Нельга рухацца назад.

27/09/2012


Верш Нельга рухацца назад - Сяргей Махнач