Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дождж. Аблокi. Цішыня

Дождж. Аблокi. Цішыня.
Словы не патрэбныя.
Ластаўчына мітусня.
З неба кроплі срэбныя
Моўчкі падаюць уніз.
Кветкам падабаецца
Свежасць летніх навальніц.
Чэрвень прачынаецца.

15.06.2015


Верш Дождж. Аблокi. Цішыня - Сяргей Махнач