Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цукеркі

Я на крэсла ўзняўся смела,
За цукеркамі палез:
Нешта ў вазе зіхацела,
Сілкавала інтарэс.
Крэсла хруснула імгненна,
Пахіснулася. Лячу…
Вам, сябры, скажу сумленна:
Больш цукерак не хачу!!!


Верш Цукеркі - Сяргей Махнач