Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я БАЧЫЎ СОН

Я бачыў сон,
Дзе біла ў дах маланка,
Дзе вецер рваў шчарнеўшы дах.
Дзе ноч дзялілі светам на кавалкі,
Хаваючы у цемры першабытны жах.
Я бачыў сон,
Дзе на начным жытнёвым полі,
Дзe не трымцела потная далонь.
Дзe сон такі не ўбачу я ніколі,
Хадзіў адзін у жыце спелым конь.
Я бачыў сон,
Дзе шлях ляжыць у аблокі,
Дзе зоркі душамі ляцяць з нябёс.
Дзе голас матухны, як вір глыбокі,
і я прачнуўся ад дзіцячых цёплых слёз.


Верш Я БАЧЫЎ СОН - Сяргей Брандт