Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ВЕРАСЕНЬ, ЯК ВЕРАСЕНЬ

Пабялiлi лес туманам –
Густым, цяжкiм малаком.
Нешта холад кроча рана,
Енчыць зайцам пад акном.

Трава раптам пажаўцела,
Гарыць толькi кроў рабiн.
Лiсце з мокрым абляцела
З пачарнеўшых ушчэнт галiн.

Адыйшло павольна лета,
Промнем жоўтым праз раку.
I стаяць нiкчэмна кветкi
Плямкай стылай без граху.

Гусi закружылi нейкi
Танец нудны, знiк спакой.
Прыкрывае ростань векi,
Вечар з дымам, шлях з гарой.

Сяргей Брандт, 02.09.2013


Верш ВЕРАСЕНЬ, ЯК ВЕРАСЕНЬ - Сяргей Брандт