Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НА АХВЯРЫ

Знаёмыя з могiлак твары,
Змарнелi, згарэлi пакосы.
Зямельцы маёй на ахвяры –
З чорным халодныя росы.

Пакрылi свiнцовыя хмары,
Стронцый крывёю пралiўся.
Зямельцы маёй на ахвяры –
Як боль гэты хутка забыўся.

Вiтаюць дзiцячыя мары,
Ад слёз адвярнулiся зоры.
Зямельцы маёй на ахвяры –
Кожны чацвёрты зноў хворы.

Сяргей Брандт, 22.06.2013


Верш НА АХВЯРЫ - Сяргей Брандт