Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БЕРАЖЫ СВАЮ ЗЯМЛЮ, БЕЛАРУС!

Хоць сёння беларус не ў павазе,
Такое можа і з другім здарыцца,
Але ж, панове, усе прыйдзе, не адразу,
Мы будзем усім родным ганарыцца.

Добрай сядзібай ці радкамі поля,
Льняной кашуляй, крыжам ля дарогі.
Арнаментам чырвоным – смакам волі,
Народ наш добры, перажыў ён многа.

Так, як у нас – ніхто гасцей не прыме,
А песні, што пяюць увечары дзяўчаты?
Што там Еўропа – чай турэцкі стыне,
А мы на сала з бульбачкай багаты.

Хоць сёння беларус не ў павазе,
і пашпарт на мяжы так доўга круцяць.
Яна падымецца! Hе сёння, не адразу,
Калі мы берагчы яе, як маці, разам будзем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БЕРАЖЫ СВАЮ ЗЯМЛЮ, БЕЛАРУС! - Сяргей Брандт