Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БЕЛЫ КАРАГОД

Пабач, якая сёння завіруха за акном!
Мяце і сыпле, як ніколі ў гэтым годзе.
Зачаравала вёску зноў цудоўным сном
і лес з зямлёй звяла у белым карагодзе.

У гэты незвычайны на прыгоды час,
Калі рэальнасць пагубляе свае формы,
Пачне жыццё змяняцца, здымкам у анфас,
Да раніцы святло застанецца аморфным.

На двор пакліча выйсці, як бы незнарок,
Сняжынкі замілуюць мітуснёй лагоднай.
Яны ў танцы абгарнуць знямеўшы змрок,
Адзеннем легкім, але ўначы – свабодным.


Верш БЕЛЫ КАРАГОД - Сяргей Брандт