Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АДЧУВАННЕ

Па добрай волі родная зямля
Настрой заменіць на асенні,
Падзеліць думкі на святло і цені
З кастрышчамі і смеццем на палях.

І растварыць у плыні зорны час,
Зімы прыход здаецца нам збаўленнем.
Як казачным кароткім здавальненнем,
Якое так чакае пры спатканні нас.

Што была да мяне, што будзе апасля?
Жыцця імгненнага напісана старонка.
і сэрца б’ецца ў адчуванні звонка –
Па добрай волі, родная зямля.


Верш АДЧУВАННЕ - Сяргей Брандт