Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Уваскрэсні, птушка Фенікс

Вы ўсё яшчэ жывыя?
Да вас ідзем тады мы!
Такія словы чуе
мозг чуллівы мой!
Пакуль услых не прамаўляюць іх…
але мо недалёка час,
калі пачуе словы гэтыя
ўжо кожны з нас!
Няўжо мы будзем іх чакаць?
Няўжо ў сваёй краіне
не жадаем гаспадарыць…
і гадаваць дзяцей…
і радавацца…радавацца…
Амыты горкімі слязьмі
ад гэтае бяды
і гора гэтага,
ад роспачы,
што дыхаць не дае эфект пабочны,
народ забіўся мой
пад венік…
калі пара ўжо прыйдзе зноў
уваскрэснуць…
птушцы Феніксу?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Уваскрэсні, птушка Фенікс - Святлана Софіна