Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У суніцах

З самай раніцы не спіцца:
Сёння – самая пара,
Каб паехаць па суніцы
У лясны таемны рай.

Промні-ніці залатыя
Скрозь лістоты ізумруд
І чырвоныя буйныя
Ягады – прыроды цуд.

Пах прытоенай спакусы,
Міг вагання. А затым
Шэпт гарачы вусны ў вусны.
Цуд прыроды… Рай… Ляцім…


Верш У суніцах - Святлана Локтыш