Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крылаты ўспамін

Мне часта з дзяцінства ўспамін выплывае:
У небе раскіданы клін жураўліны
Кругамі блукае, журботна гукае,
Згубіўшы, на поўдзень дарогу шукае.

Жураўлікам з крыкам ляту я у хату.
На ганак выходзяць тут мама і тата
І, ў неба зірнуўшы, гавораць з парога:
– Дарога да Бога
Дарога да Бога!

І смутак раптоўны наш хутка растаяў,
Слязамі скаціўся, калі мы глядзелі,
Як зноў журавы стройным клінам пасталі
І проста на поўдзень далей паляцелі.

…Хіба ж не было, што і самі мы з вамі
Блукалі-гукалі шмат год журавамі,
Пакуль не пачулі мы клічу такога:
– Дарога даБога!
Дарога да Бога!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Крылаты ўспамін - Станіслаў Валодзька