Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Краязнавец

Міколу Паўловічу

Забыўчывасць нясе нямала бед, –
Зноў горкімі пілюлямі частуе.
Ды краязнавец дбайна, як паэт,
Ад беднасці духоўнай нас ратуе.

Капацель, ён,
У часу глыбіні
Вялікія каштоўнасці знаходзіць:
Спяшыць
святло душы сваёй праліць, –
На што гады заўзята цень наводзяць.

Старацель, ён,
Радзінным караням
Зямны паклон аддаць не забывае,
Калі траву густую забыцця,
Як пустазелле з градак, вырывае.

Ў яго заўжды гарачая пара,
Бо краязнавец жыць інакш не можа…
Бязмежна любіць ён свой родны край
І край яму манетай плаціць той жа…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Краязнавец - Станіслаў Валодзька