Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Францішак Багушэвіч

Чутна ў родным краi
Й па-за краем,
На край свету чутна:
Ад душы,
Як само сумленне,
Дудка грае, –
Трубамi яе не заглушыць!

Мы не ўмром
I з намi наша годнасць,
Быць людзьмi
Цi ж варта адвыкаць,
Покуль ёсць у нас
I ў мовы роднай
Багушэвiч –
Добры адвакат.

Пракурораў ёсць на свеце многа.
Адвакатаў значна менш аднак.
Ён i зараз недзе
Перад Богам
Часам заступаецца
За нас.

I надзея ёсць:
Францiшка слова
Будзе мець вагу
I ў Судны дзень…

Чутна:
Дудка грае адмыслова.
Скачуць, скачуць
Сэрцы у людзей!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Францішак Багушэвіч - Станіслаў Валодзька