Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пракалоў камарык ножку

Пракалоў камарык ножку
Аб паломаную дошку.
Нясе маці сына ў хату,
Дастае бінты і вату.
– Куды ж цябе ліха нанесла?
Ну сядай, сынок, у крэсла!
Будзем ножку бінтаваць,
Рану ёдам заліваць.
Слёзы коцяцца па твары,
Плача, войкае камарык,
Аж рагочуць каля хаты
Камарыкі-камараты:
– Вытры слёзы, памаўчы,
Больш па дошцы не скачы!
Выцер носік, выцер тварык,
Заікаецца камарык:
– Вось як ножку залячу,
Насміхацца адвучу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пракалоў камарык ножку - Станіслаў Шушкевіч
 »