Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цяпло ўспомніў рук тваіх

Цяпло ўспомніў рук тваіх,
Адчуў вачэй святло.
Калісь дзялілі на дваіх
Усё, што ў нас было.
І час настаў, дабро і зло
Адзін я ў свет панёс,
Цябе са мною не было:
Такі нам выпаў лёс.
Мы ўсё дзялілі папалам.
Цяжар ліхіх хвілін
Табе ніколі не аддам,
Нясу яго адзін.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цяпло ўспомніў рук тваіх - Станіслаў Шушкевіч