Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прага

Напоўніцу наталіцца…
Мая жадае смага.
І сквапна напіцца,
Дзявочай прагай.

Ад цябе не чакаю,
Ні кроплі спатолі
Анічога не маю,
Бадай, што і болі.

Пякельнага напою
Пакаштаваў, зрэшты.
Разам з табою,
Гаркавата ўрэшце…


Верш Прага - Sіarzukus