Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Журба недаляцеўшых журавоў

I на нябёсах слізкая дарога,
Калдобіны свае і ў сінявы.
Зірніце! – адстае ад хваставога
Аслабшы жораў. Мёртвы ці жывы?

Падбіла куля, ці самлелі крылы,
Ці напужаў размах далечыні?
Губляючы з няцвёрдым пер’ем сілы,
Ён падае ў чароты з вышыні.

Другім да пірамід данесці цені,
А тут, сярод балотных астравоў,
Чуваць у трысняговым шалясценні
Журбу недаляцеўшых журавоў.


Верш Журба недаляцеўшых журавоў - Сцяпан Гаўрусёў