Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакацілася лета

Пакацілася лета
Цераз поле і лог.
Пакацілася лета
Без усякіх дарог.

I, напэўна, чакала
Ад яго сінява –
Журавоў выпускала
З аднаго рукава.

А з другога – у скрусе –
Выпускала гусей.
Стала ў лесе і ў лузе
I цямней, і цішэй.

I, абраўшы часінку,
He для лепшай красы
Запляло павуцінку
I ў мае валасы.

Што ты скажаш на гэта?
Я сказаў бы, каб мог:
Пакацілася лета
Без усякіх дарог.


Верш Пакацілася лета - Сцяпан Гаўрусёў