Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Настальгія

А болей ні слова – маўчы,
Касету пастаў, уключы –
Хай сум у сутоньні паўсонным
Паўстане з журбой на мяжы;
Хай з музыкаю “nostalqіe”
Пра Шэрбурскія парасоны
Смуткуе душа унісонна
Над шнарамі колішніх ран…
Здымаю маэстра Легран,
Я свой капялюш перад вамі,
Здымаю, хаця й не нашу,
Ды дзякуй, бо часам душу
Ратуе ў жыцьцёвым бедламе
Ваш сентыментальны матыў;
Хай некаму ён – прымітыў,
іроніі варты, – ня болей,
Ды рэхам рэальнага болю
Камусьці пазначыцца сьлед,
Пакінуты сьціплым матывам, –
Наіў на мяжы з прымітывам –
Ды можа вось гэткім наівам
Адно і ўратуецца сьвет.


Верш Настальгія - Рыгор Сітніца