Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чаканы міг спакою

Чаканы міг спакою.
I – паварот ключа.
Світае у пакоі
Ад смуглага пляча.

Трывожнага дыхання
Трывожны сухавей,
Трывожныя ў тумане
Пагляды ласкавей…

Прачнулася світанне –
Пакінулі пакой
Пачэснымі сватамі
I цішыня й спакой.

Прыцішаныя крокі.
I – паварот ключа.
Нырае ў сон таропка
Маладзічок пляча…


Верш Чаканы міг спакою - Рыгор Барадулін