Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сьпелыя вішні

Сьпелыя вішні
у залатым сонечным соку
вып’ю іх

Поўнюся
сьпелай музыкай лета
разьвітаюся
з тым, што сьпета

Гэта лета
лета новых зьдзяйсьненьняў
сакавітых вішняў
і сьвета
вып’ю іх

І халоднай зімой
грэючы кроў
будзе агонь па венах блукаць
пунсова палаць

Сонечны сок вішнёвы
будзе вусны твае саладзіць
калі буду цябе цалавать
я – халоднай зімой –
зь Лета гукаць


Верш Сьпелыя вішні - Рада Радабольская