Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хутка скончыцца век

Вось закончыцца год – і закончыцца век,
А што там нас чакае у новым стагоддзі?
Можа стане з прыродай дружыць чалавек,
І не дасць канчаткова загінуць прыродзе?

Дасць Бог, можа, не будзе на свеце вайны.
Дасць Збавіцель дастатак і мір кожнай хаце.
І з далёкіх вандровак дадому сыны
Папрыходзяць жывымі да бацькі і маці.

Папрыходзяць дамоў і абдымуць нявест,-
І закружацца вёскі ў вяселлях,
І народзяцца дзеці, з блаславення нябес,
У двухтысячных справяць сваё наваселле!

Новы родзіцца дзень, новы родзіцца век,-
Хай народзіцца племя другое!
Надыходзіць твой час, малады чалавек,
Конь твой б’е капытом,
І званочак звініць пад дугою!..

2000, лістапад

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хутка скончыцца век - Пётр Шакола